Проект портала
Философ Майман из портовой деревни Жуков Борок

Его считали равным себе Кант и Фихте, им интересовались Гете и Шиллер. Его «Автобиографию», первую часть которой мы сейчас имеем по-белорусски, современники сравнивали с произведениями Руссо. О Соломоне Маймане и его воспоминания пишет Андрей Скурко.

Яўрэй, які вяртаецца з сінагогі. XVIII стагоддзе. Малюнак Яна Пятра Норбліна.

Філосаф Саламон Майман (сапраўднае прозвішча — Гайман, 1753—1800) нарадзіўся і першую палову жыцця (23 гады з 46) пражыў у Вялікім Княстве Літоўскім.

«Аўтабіяграфія», выдадзеная дбаннем перакладчыка Мітрафана Патоцкага і рэдактара Антона Бархаткова, розніцца і ад дзённіка народжанай на пакаленне раней Саламеі Пільштыновай, у якім яшчэ бушуе Сярэднявечча, і ад «Літоўскіх абразкоў» Ігнацыя Ходзькі, складзеных на пакаленне пазней і прасякнутых рамантызмам. Гэта твор эпохі Асветніцтва, з яго культам спасціжэння ісціны.

Дзіцячыя і юнацкія гады аўтара прайшлі ў ваколіцах Міра і Нясвіжа. Але карціна жыцця тых ваколіц часам далёкая ад нашых уяўленняў. Вось вёска Жукаў Барок у валоданнях князя Радзівіла: сюды па Нёмане прыплываюць караблі з Кёнігсберга і Прусіі. У вёсцы пару сялянскіх хат ды вадзяны млын, але ёсць «лагістычны цэнтр» — склады для заморскага тавару. Або вёска Магільна, арандатар якой, маючы выдатны карабельны лес за Нёманам, узбагачаўся дзякуючы суднабудаванню. Такое ўражанне, што чытаеш пра Нідэрланды. Для поўнага падабенства не хапала, бадай, свабоды і чалавечых правоў для абсалютнай большасці насельніцтва. А адсюль і супольнай волі да барацьбы за сваю дзяржаву. Гэта была адна з прычын таго, чаму выстаялі Нідэрланды, але заняпала Рэч Паспалітая.

Яўрэйская грамада, у якой гадаваўся аўтар — нават «багатыя» арандатары, — была гэткая ж бяспраўная перад любым панам, як і прыгоннае сялянства. Арэндадаўца быў абавязаны сваім коштам рамантаваць масты і дарогі, але калі карэта чарговага грознага пана ляцела ў раку з гнілога моста, бізуноў атрымліваў бедны арандатар. Не раз яўрэйская сям’я начавала ў хмызняку, чакаючы, пакуль з’едуць абражаныя паны, знішчыўшы арандатарскія запасы ежы і пітва.

У кнізе знаходзіцца месца для апісання адзежы, звычак, элементаў сямейнага выхавання, узаемадачыненняў яўрэяў, сялян ды паноў. Таксама ёсць і шырокі малюнак часу, у якім давялося сталець аўтару.

Яўрэйская жанчына. XVIII стагоддзе. Малюнак Яна Пятра Норбліна.

Разруха ў краіне, страшныя расійскія ваякі, якія спусташаюць маёнткі князя Радзівіла, што далучыўся быў да антырасійскай канфедэрацыі, і могуць схапіць любога на вуліцы за правадніка, каб здзекавацца з яго і ўрэшце забіць. І сам князь Радзівіл Пане Каханку, які «праз занядбанае выхаванне і брак навучання быў адным з самых распусных князёў, якія калі-небудзь жылі на свеце».

Літоўская (беларуская) сялянка. XVIII стагоддзе. Малюнак Яна Пятра Норбліна.

Вялікая частка кнігі прысвечаная тагачаснай яўрэйскай сістэме адукацыі з яе культам Талмуда, дзе «самыя дзіўныя рабінскія выдумкі праводзіліся з вытанчанай дыялектыкай, а найнікчэмнейшыя даследаванні — з найвышэйшым напружаннем духоўных сілаў». Аўтар таксама раскрывае спосабы самаадукацыі, якімі ён карыстаўся. І тут не месца лішняй сціпласці: Майман, умеўшы чытаць толькі яўрэйскія літары, самастойна засвоіў лацінскі алфавіт і навучыўся чытаць па-нямецку.

Літоўскі (беларускі) селянін. XVIII стагоддзе. Малюнак Яна Пятра Норбліна.

Кніга напісаная з выдатным гумарам. Гэтая выбуховая сумесь трагічнага і камічнага пазнаецца ў Шалом-Алейхема, Ісака Бабеля, Рамэна Гары, што выйшлі пазней з той самай традыцыі. Перакладзеная беларускай мовай «Аўтабіяграфія» прынясе задавальненне чытачу і дасць магчымасць зірнуць на гісторыю Беларусі з яшчэ аднаго незвычайнага ракурсу.

 * * *

«У дом маіх бацькоў узялі служанкаю бедную, але надта прывабную дзяўчынку прыкладна майго ўзросту. Дзяўчынка спадабалася мне надзвычайна. Ува мне прачнуліся жаданні, якіх я дагэтуль не ведаў. Але паводле строгае рабінскае маралі я мусіў сцерагчыся, каб уважліва не паглядзець на дзяўчынку, каб не загаварыць з ёй…

Аднойчы здарылася так, што ўсе жанчыны з дому пайшлі ў лазню, якая паводле мясцовага звычаю ладзіцца пару разоў на тыдзень. А як мой інстынкт падсвядома прыгнаў мяне выпадкова туды, дзе была лазня, то я адразу ўгледзеў гэтую прывабную дзяўчынку, як яна з парыльні ўскочыла ў рэчку…

Гэты выгляд прывёў мяне ў захапленне; калі я апрытомнеў, то, памятаючы пра талмудысцкія законы, хацеў бегчы назад, але не мог. Я стаяў на месцы, як аслупянелы».

 * * *

«Большасць [шляхты] бавіць сваё жыццё ў невуцтве і разбэшчанасці.

Яны выхваляюцца тытуламі і ордэнамі, якія ганьбяць сваімі дзеяннямі, валодаюць шматлікімі маёнткамі, якімі не здатныя кіраваць, варагуюць адзін з адным, праз што каралеўства непазбежна робіцца аб’ектам рабунку суседзяў».

* * *

Лыжка дзёгцю: У кнізе сустракаюцца прыкрыя памылкі перакладу.

«Польскі гульдэн». Гульдэн у нямецкай мове, з якой перакладаліся ўспаміны, — «залаты», «злоты». У Рэчы Паспалітай хадзілі ўсё ж злотыя, а не гульдэны.

Пра аднаго супляменніка-злыдня знакаміты філосаф нібыта піша: «Гэты тып быў цёмны невук, нават не разумеў жыдоўскае мовы і таму карыстаўся расейскаю». Ой, не мог цёмны невук у XVIII стагоддзі расейскай мовай, жывучы пад Стоўбцамі, карыстацца — тады гэта была тут замежная мова, якую ведалі толькі адукаваныя людзі. А ў арыгінале то мелася на ўвазе мова яўна «руская» — г.зн. у тэрміналогіі таго часу беларуская.

Уніяцкага святара няправільна называць «расейскім папом». «Рускімі» ў той час называлі акурат беларусаў і ўкраінцаў, у адрозненне ад «маскоўцаў», «маскалёў», «расейцаў».

Андрей Скурко

СПЕЦПРОЕКТ0 материалов