Проект портала
Кофе из свёклы, груши, топинамбура …

В XIX веке кофе на наших землях стало символом достатка. Появились свои способы приготовления и своеобразные церемонии употребления напитка. Пишет Людмила Жук из музея-заповедника «Несвиж».

Фото FabrikaSimf, Shutterstock.com.

На мяжы XIX—ХХ стагоддзяў у Еўропе было зарэгістравана больш за 185 патэнтаў для кавамолак. Не ўсе з іх прыжыліся, аднак цяпер усе яны з’яўляюцца прадметамі калекцыянавання. У фондах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» захоўваюцца кавамолкі і кухонныя млынкі, якія, мяркуючы па фізічным стане, выкарыстоўваліся ў хатняй гаспадарцы не адно дзесяцігоддзе.

Самы масіўны млынок (вышынёй 42,5 см) створаны ў 1928—1952 гадах у нямецкай зямлі Саксоніі. Ён выкарыстоўваўся ў вялікай хатняй гаспадарцы альбо ў кавярні. Млынок мацаваўся да стальніцы або масіўнай драўлянай дошкі. Жорны прыводзіліся ў рух вялікім колам. У цэнтры асновы раней знаходзілася драўляная шуфлядка для молатай кавы.

Як толькі на Беларусі з’явілася кава, людзі сталі шукаць танныя аналагі кававага смаку. Дыетычную каву варылі з карэння тапінамбуру, цыкорыі і ячменю. Асаблівы смак надавалі напою сушаныя буракі, насенне грушы, арэхі бука, ягады шыпшыны. Сыравіна патрабавала добрай апрацоўкі: абсмажвання і перамолу.

Такі млынок, выраблены ў Германіі ў 1941 годзе, выкарыстоўваўся для перамолу жалудоў. Эрзац-кава з жалудоў была папулярным напоем падчас Другой сусветнай вайны. Млынок падобны да механічнай мясасечкі, з той толькі розніцай, што замест шрубавага нажа ўсталяваныя жорны для перацірання зерня. Вынаходнікам падобнай канструкцыі быў Міхаэль Фрыдрых, які ў 1866 годзе заснаваў «Першую фабрыку кавамолак Рэмшайда». Фрыдрых увесь час імкнуўся дабіцца драбнейшага памолу, даўгавечнасці і, галоўнае, захавання водару. Таму практычна штогод ён выдаваў патэнты на ўдасканаленне млынкоў. Да пачатку 1930-х вынаходнік вырабляў свае млынкі пад назвай E.R.E.K.A, а затым пад уласным прозвішчам. Млынкі Рэмшайда вырабляліся да 1959 года.

А гэтая ручная кавамолка атрымала назву «турэцкая». На жаль, на прадмеце няма клеймаў. Падобныя кавамолкі выраблялі многія краіны, у тым ліку і Расійская імперыя, у першай палове ХХ стагоддзя. Несумненнай вартасцю іх была кампактнасць і наяўнасць складной ці нават здымнай ручкі, якую можна захоўваць унутры корпуса. Такім кавамолкам не было роўных для дробнага памолу.

Відаць, падобныя кавамолкі былі і на кухні нясвіжскіх Радзівілаў. Але ў 1939-м усё гэта прапала. Цяперашняя нясвіжская музейная калекцыя куплена нядаўна ў прыватных асоб.

Людміла Жук

СПЕЦПРОЕКТ0 материалов