Проект портала
война Рекорд танкиста-белоруса до сих пор непревзойден

Как один советский танк уничтожил 22 немецких, рассказывает военный историк Виталий Чирвинский.

Танкист Андрей Усов, 1945 год. Эта фронтовая фотография танкового аса Андрея Усова приобрела большую популярность в интернете. Некоторые публицисты из-за схожести лиц даже «наградили» нашего героя прозвищем «двойник Путина».

Но на фото просто случайный ракурс. На самом деле, типаж белоруса совсем другой. Андрей Усов был высоким, широкоплечим, у него были резкие черты лица с крупными глазами. Фото: Wikimedia Commons.

20 жніўня 1941 года падчас абарончых баёў пад Ленінградам у раёне транспартнага вузла Войскавіцы — Чырвонагвардзейск адбыўся кароткі, але вельмі выніковы бой. Экіпаж савецкага танка КВ-1 знішчыў дваццаць два танкі, а таксама некалькі бронетранспарцёраў, супрацьтанкавых гармат і матацыклаў праціўніка. Для савецкіх танкістаў гэта быў фантастычны бой, тым больш у самым пачатку вайны. Ён прынёс славу нашаму земляку, камандзіру гарматы старшаму сяржанту Андрэю Вусаву. Той за 30 хвілін, нібы ў ціры, знішчыў цэлую калону, трапна накіроўваючы ў цэль адзін за адным бранябойныя снарады сваёй 76-міліметровай танкавай гарматы Л-11.

 

Савецкі цяжкі танк КВ-1, названы ў гонар Клімента Варашылава. Фота: war-book.ru

Бой

Не меншая заслуга ў той перамозе належала ўсяму экіпажу танка, а перадусім яго камандзіру — старшаму лейтэнанту Зіновію Калабанаву.

Менавіта Калабанаў выбраў удалае месца для засады. Танк быў схаваны ў капаніры на ўзгорку, насупраць выгіну насыпной дарогі над балотам. Калі калона з двух дзясяткаў лёгкіх нямецкіх танкаў выцягнулася ўздоўж дарогі, Калабанаў вытрымаў паўзу і аддаў загад камандзіру гарматы Вусаву адкрыць агонь.

Танкавы экіпаж Зіновія Калабанава пасля бою пад Войскавіцамі, жнівень 1941 года. Андрэй Вусаў крайні злева. Фота: histrf.ru

Андрэй Вусаў падбіў першыя і апошнія машыны, затым перанёс агонь у цэнтр калоны. На вузкай дарозе ўтварылася цісканіна: замкнутыя спераду і ззаду нямецкія бронемашыны натыкаліся адна на адну, з’язджалі на абочыну, дзе гразлі ў балоце. У некаторых падпаленых танках выбухнуў боезапас.

Немцы агрызаліся. У савецкі танк падчас бою трапіла больш за сотню варожых снарадаў. Браня вытрымала, бо снарады лёгкіх нямецкіх танкаў (хутчэй за ўсё, гэта былі захопленыя ў чэхаў Pz.Kpfw.35(t) з 50-мм гарматамі на ўзбраенні) на такой адлегласці не маглі прабіць лабавую браню КВ-1, таму адскоквалі, вырываючы сталёвыя кавалкі. Экіпаж, глухнучы ад разрываў і задыхаючыся ад парахавых газаў, працягваў бой. Па ўспамінах Андрэя Вусава, які выпусціў па ворагу амаль два боекамплекты бранябойных снарадаў, да распаленай танкавай гарматы немагчыма было дакрануцца, ад яе нават адпластавалася фарба.

Схема бою пад Войскавіцамі. Рысунак-рэканструкцыя Антона Чырвінскага.

Па заслугах

За гэты бой камандаванне палка падпісала прадстаўленне ўсіх членаў экіпажа на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза. Але ў штабе Ленінградскага фронту вырашылі інакш. Узнагароды былі размеркаваныя згодна з асабістым укладам. Ордэн Леніна (самы прэстыжны пасля Залатой Зоркі Героя Савецкага Саюза) уручылі Андрэю Вусаву. Ордэнам Чырвонага Сцяга ўзнагародзілі Зіновія Калабанава і старшага механіка-кіроўцу старшыну Мікалая Нікіфарава. Ордэн Чырвонай Зоркі атрымалі малодшы механік-кіроўца Мікалай Роднікаў і стралок-радыст старшы сяржант Павел Кісялькоў.

Лёсы

Лёсы Вусава і Калабанава ў ваенны час разышліся. Зіновій Калабанаў праз месяц пасля бою пад Войскавіцамі быў цяжка паранены (аскепкавае паражэнне галавы і хрыбта, кантузія галаўнога і спіннога мозгу) і да канца вайны праляжаў у шпіталі. А Андрэй Вусаў працягваў ваяваць. Біўся пад Псковам і Нарвай, змагаўся пад Рыгай, браў Кёнігсберг. Быў тройчы паранены, гарэў у танку. Завяршыў вайну ў званні гвардыі старшага лейтэнанта. Пасля вайны Вусаў вярнуўся ў Талачын, а Калабанаў выйшаў на пенсію падчас службы ў Беларускай вайсковай акрузе і застаўся жыць у Мінску. Больш за 20 гадоў адпрацаваў на МАЗе ў аддзеле тэхнічнага кантролю. Баявыя сябры неаднойчы сустракаліся, наведвалі месца таго легендарнага бою, выступалі перад школьнікамі, але сапраўдную вядомасць і славу атрымалі толькі пасля смерці.

Равеснік рэвалюцыі

За савецкім часам, пішучы пра такіх людзей, журналісты нярэдка ўжывалі штамп «равеснік рэвалюцыі». Але тут ён пасуе: будучы танкавы ас Андрэй Вусаў нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў адзін з апошніх дзён рэвалюцыйнага кастрычніка 1917 года. Яго родная вёска Барсукі тады ўваходзіла ў склад Магілёўскай губерні, але ў 1919 годзе была перададзена ў Дубровенскі раён Віцебскай вобласці.

У пачатку 1930-х Вусаў вывучыўся на трактарыста, працаваў у калгасе, затым на электрастанцыі «Белгрэс». У верасні 1938 года прызваны ў армію, служыў у артылерыйскім палку. Падчас савецка-фінляндскай вайны ваяваў на Карэльскім перашыйку. Быў паранены. Пасля скончыў спецшколу камандзіраў гармат цяжкіх танкаў. Служыў у Нара-Фамінску пад Масквой, затым пад Ленінградам. Напад гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз старшы сяржант Андрэй Вусаў сустрэў камандзірам гарматы танка КВ-1 танкавай роты 1-га танкавага палка 1-й танкавай дывізіі Ленінградскага фронту…

Пасля вайны вярнуўся на Дубровеншчыну. Працаваў на МТС (для сучаснага чытача — гэта не аператар сотавай сувязі, а абрэвіятура машынна-трактарнай станцыі). Потым — вучоба ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе і пасада другога сакратара Талачынскага райкама партыі, якую займаў толькі два гады: сышоў па здароўі. Да пенсіі працаваў дырэктарам Талачынскай нафтабазы.

Па ўспамінах яго нявесткі Ганны Міхайлаўны, якая жыла побач з Андрэем Вусавым у адной кватэры, а таксама не адзін год працавала пад яго кіраўніцтвам на Талачынскай нафтабазе (дзе і сустрэла будучага мужа), Андрэй Міхайлавіч быў «надта чэсным чалавекам, не хапугам, у дзяржаўную кішэню ніколі не запускаў лапу».

Вусаў памёр у 1986 годзе і пахаваны на талачынскіх могілках побач з жонкай. У Талачыне жыве яго адзіны ўнук Андрэй, які працуе на чыгуначнай станцыі ў Крупках. Падрастае праўнук Ягор Вусаў, якому зараз 9 гадоў.

У 2015 годзе імя Андрэя Вусава як героя абароны Ленінграда было запісана ў «Залатую кнігу Санкт-Пецярбурга». Шматкілаграмовы фаліянт адмыслова для гэтага прывозілі ў Беларусь.

Калабанаў і Беларусь

Андрэй Вусаў (сядзіць) і Зіновій Калабанаў на месцы легендарнага танкавага бою пад Войскавіцамі. 1984 год. Фота: sb.by

Зіновій Калабанаў, родам з Ніжагародскай губерні, пасля вайны, нягледзячы на цяжкае раненне, зноў вярнуўся ў армію. Служыў у Германіі, затым у Беларускай вайсковай акрузе. Пасля звальнення застаўся ў Мінску. У 1967 годзе атрымаў кватэру ў пяціпавярховай панэльцы на вуліцы Ташкенцкая. Цяпер на сцяне гэтага дома, каля лядовага палаца «Чыжоўка-арэна», вісіць мемарыяльная шыльда з барэльефам, прысвечаная подзвігу экіпажа Калабанава. У 1994 годзе Калабанаў зусім незаўважна для грамадскасці сышоў з жыцця. Быў пахаваны на Чыжоўскіх могілках побач з жонкай. Цікавасць да яго асобы вярнулася праз гады.

Сёння пра Калабанава ведаюць мільёны аматараў сусветна вядомай камп’ютарнай анлайн-гульні World of Tanks, створанай, дарэчы, беларусамі. Гульцу, які застаўся ў баі без падтрымкі, неабходна знішчыць пяць ці болей танкаў праціўніка. За гэта ён атрымлівае адну з самых жаданых узнагарод — віртуальны «Медаль Калабанава».

На жаль, гэтай агромністай аўдыторыі мала вядома імя беларуса Андрэя Вусава — унікальнага танкавага снайпера, які і страляў з таго самага танка Калабанава.

Виталий Чирвинский

СПЕЦПРОЕКТ0 материалов