Проект портала
Наши далекие Фару Витовта на самом деле построил Стефан Баторий
07.08.2019 / 13:50

«Он прекрасный», — первое, что приходило в голову человеку, который видел этот храм. Сейчас гродненцы хотят восстановить этот городской чудо. Пишет Евгений Аснаревский.

Езуіты ўсё-такі выканалі волю Баторыя і прыйшлі ў Гродна. Проста насупраць Фары (на пярэднім плане) яны ўзвялі цудоўны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, галоўны каталіцкі храм горада.

Фару Вітаўта, якую мы ведаем, насамрэч збудаваў Стэфан Баторый. Атрымаўшы ад бацькі Гродна, Вітаўт зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй і да 1389 года збудаваў драўляны касцёл, адзін з найстарэйшых ва Усходняй Еўропе. А Баторый узвёў вялізны готыка-рэнесансны касцёл, параўнальны з Віленскай катэдрай. Храм павінен быў стаць ягонай пахавальняй. Старую драўляную Фару Вітаўта разабралі, а касцёл Баторыя атрымаў у спадчыну яе назву.

Баторый хацеў падарыць храм езуітам, але яны не захацелі

Баторый планаваў прывабіць езуітаў у любімае Гродна, каб заснавалі тут калегіум — тагачасны ўніверсітэт. Для езуітаў прызначаўся і новы касцёл. Езуіты, аднак, не спяшаліся. Лёс пабудовы не быў вырашаны, калі Баторый раптам памёр.

Пасля смерці ягонае цела было дастаўлена ў будынак на месцы цяперашняга Палаца тэкстыльшчыкаў. Там і адбылося першае анатаміраванне ва Усходняй Еўропе. Пасля гэтага цела перанеслі ў новы храм, а праз паўтара года адправілі ў Кракаў. Хоць апошняя воля Баторыя — ляжаць у горадзе над Нёманам.

Будавалася па італьянскім праекце

Архітэктарам храма часцяком называюць каралеўскага дойліда Санкцi Гучы. Аднак існуе гіпотэза пра аўтарства Яна Марыі Бернардоні, які стварыў касцёл езуітаў у Нясвіжы — першы барочны храм Беларусі. План Фары Баторыя ёсць у «Кіеўскім альбоме» — зборніку архітэктурных чарцяжоў Бернардоні. Да таго ж, знакаміты італьянскі дойлід быў езуітам, а храм будаваўся менавіта як езуіцкі.

Як выглядаў храм Баторыя, можна пабачыць на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 года. Касцёл меў каля 60 метраў у даўжыню і каля 25 — у шырыню. Гэты будынак мы і ведаем як Фару Вітаўта. Ён перажыў усе войны і пажары і датрымаўся да 1961 года.

Стагоддзе Фара была Сафійскім саборам

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у расійскіх уладаў з’явілася ідэя перабудаваць Фару ў праваслаўны храм. І ў 1807-м сабор быў асвечаны ў гонар Святой Сафіі.

На дзіва, будынак зведаў нязначныя змены і мала нагадваў праваслаўныя храмы тагачаснай Расіі. Сабор нават захаваў гатычныя вокны, а вежа атрымала круглявы купал, падобны на першапачатковы, з гравюры Макоўскага. У такім выглядзе Фара трапіла ў аб’ектывы першых фатографаў і на малюнак Напалеона Орды.

Аднак праваслаўнае духавенства непакоіла, што храм «больш падобны да касцёла, чым да праваслаўнай царквы». І пасля пажару 1892 года на цэнтральнай плошчы Гродна з’явіўся велізарны псеўдарускі сабор, адзін з найбольшых праваслаўных сабораў, што калі-небудзь існавалі на Беларусі.

Вундэркінд-падрыўнік

У 1920-я гады Сафійскі сабор вярнулі каталікам і перабудавалі ў гарнізонны касцёл. Архітэктар вярнуў гатычныя вокны, але паколькі гравюры Макоўскага ён не ведаў, купал давялося прыдумваць.

Пасля вайны ў Фары зрабілі зернясховішча, была ідэя размясціць там кінатэатр або Дом фізкультуры.

Але ў 1961 годзе ўлады вырашылі знесці храм як «аварыйны будынак». Узрывалі пацямну, у ноч на 29 лістапада.

400-гадовыя цагліны выкарысталі «для производства дорожных строительных работ (временное покрытие проезжей части улиц, второй категории тротуаров, дорожек)».

У Гродне хадзіла легенда, што падрывам кіравала дзяўчынка з Ленінграда, вундэркінд. Па іншай версіі — жанчына маленькага росту, якую лёгка было прыняць за дзіця.

Калі адновім — будзе сімвалам

Галоўныя гатычныя саборы Еўропы з’яўляюцца сімваламі дзяржаў і народаў: сабор Святога Віта ў Празе, сабор Парыжскай Божай Маці, Вестмінстарскае абацтва ў Лондане. Нават амерыканцы палічылі патрэбным пабудаваць у сябе вялізны гатычны Вашынгтонскі нацыянальны сабор. На тэрыторыі Беларусі такім храмам-сімвалам магла б стаць Фара Вітаўта — храм, які фундавалі Бона Сфорца, Стэфан Баторый…

Адзін з аргументаў праціўнікаў аднаўлення — няясна, якой канфесіі будзе належаць храм. Кампрамісным рашэннем было б зрабіць адноўлены будынак канцэртнай залай ці іншым нерэлігійным аб’ектам.

Такім быў першапачатковы выгляд Фары Вітаўта. Рэканструкцыя Алены Квiтнiцкай.

Пакуль жа гараджане і госці могуць агледзець толькі памятны знак на месцы святынi, а таксама апсіду касцёла бернардынцаў з гатычнымі вокнамі. Узорам для яе паслужыла якраз апсіда Фары Вітаўта. 

Евгений Аснаревский